Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Мастакі

Марат Рыгоравіч Клімаў нарадзіўся 28 лютага 1940 г. у вёсцы Выганашчы Целяханскай гміны Косаўскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Вёска сярод балот Беларускага Палесся, побач з возерам Выганашчанскае, цяпер там гідралагічны заказнік «Выганашчанскае». Пэўна, маляўнічыя родныя мясціны і натхнілі Марата на цікавасць да выяўленчага мастацтва.

Мікалай Аляксеевіч Маеўскі нарадзіўся 1 сакавіка 1950 г. у вёсцы Дварцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, паблізу Белавежскай пушчы. Бацька, Аляксей Кірылавіч Маеўскі, паходзіў з-за Віслы, а ягоны прадзед пасяліўся ў Белавежы, ажаніўся на мясцовай сялянцы, а праз некаторы час перабраўся жыць у Дварцы. Маці, Надзея Уладзіміраўна (Шахалевіч), паходзіла з другой пушчанскай вёскі Ясень (Пружанскі раён), дзе яе бацька быў на пасадзе зубровага.

Юрый Іванавіч Хілько нарадзіўся 13 лютага 1960 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў СШ № 16 г. Баранавічы. З ранняга дзяцінства любіў маляваць, наведваў студыю выяўленчага мастацтва пры Доме афіцэраў, якой кіравала Надзея Бранавец. З бацькамі, Іванам і Марыяй Хілько, наведваў старыя беларускія гарады: Нясвіж, Сноў, Клецк, Сталовічы, Завоссе, Гарадзішча, Дзятлава, Навагрудак, з тых часоў засталася цікаўнасць да гісторыі, асабліва — гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Пётр Аляксеевіч Данелія нарадзіўся 23 студзеня 1920 г. у г. Махачкале (Дагестан). Дзяцінства прайшло на радзіме маці ў Валгаградскай вобласці. Школьнікам наведваў студыю выяўленчага мастацтва. Затым вучыўся ў Маскоўскім мастацкім вучылішчы памяці 1905 года (1938–1939). У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне (1939–1940).

Валянціна Аляксандраўна Татарнікава-Панок нарадзілася 25 лістапада 1944 г. у вёсцы Грыбаўцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, які скончыла ў 1969 г.

Іосіф Рыгоравіч Крупскі нарадзіўся 11 кастрычніка 1934 г. у вёсцы Куплін Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Крупскіх была вялікай: у Іосіфа было пяць сясцёр і тры браты, таму з дзяцінства хлопчык спазнаў неабходнасць працы, цану хлеба.

Анатоль Іосіфавіч Бурак нарадзіўся 15 ліпеня 1949 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў географа-біялагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1971), гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1980). Настаўнік вышэйшай катэгорыі, выкладчык геаграфіі, гісторыі і выяўленчага мастацтва.

Вера Ільінічна Гаўрылюк (у дзвявоцтве Карпюк) нарадзілася 15 ліпеня 1904 г. у вёсцы Старасельцы Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча), непадалёк ад Белавежскай пушчы, у сялянскай сям’і. Калі Веры было дзевяць гадоў, памёр бацька, пакінуўшы дзевяць дзяцей. З дзяцінства асвоіла матчыны ўрокі народных промыслаў (прасці, ткаць, вышываць), дзякуючы якім абшывала і апранала ўсю сям’ю, рабіла ўтульным дом і лічылася майстрыхай на ўсё наваколле.

Галіна Мікалаеўна Рабава нарадзілася 8 ліпеня 1969 г. у г. Брэсце. У 1987 г. скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка. У 1990–1995 гг. вучылася ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Валянціна Іванаўна Цехановіч нарадзілася 5 мая 1949 г. у горадзе Навагрудку Гродзенскай вобласці. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі, Івана Сцяпанавіча Ганчарова, школьнага настаўніка малявання. Навагрудчына — край, дзе Валянціна выгадавалася, сфармiравалася як мастак. У 1977 г. скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. I. Мухінай.

Старонка 6 з 15